Сцяг Нядзеля, 8 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 чэрвеня 2024, 12:37

Паслы НАТА зацвердзілі Марка Рутэ ў якасці новага генеральнага сакратара альянса

Марк Рутэ. Фота РІА Навіны
Марк Рутэ. Фота РІА Навіны
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паслы НАТА афіцыйна зацвердзілі былога прэм'ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ на пасаду наступнага генеральнага сакратара альянсу. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што паслы 32 краін альянсу на пасяджэнні Паўночнаатлантычнага савета ў Бруселі зацвердзілі кандыдатуру Марка Рутэ на пасаду генеральнага сакратара на наступныя пяць гадоў.

Рутэ пачне выконваць абавязкі з кастрычніка бягучага года, змяніўшы на гэтай пасадзе нарвежца Енса Столтэнберга. Раней Рутэ, які пакідае пасаду кіраўніка ўрада Нідэрландаў, паведаміў, што плануе пайсці ў водпуск на тры месяцы, а затым пачне работу на пасадзе генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу.

Дзеючы генеральны сакратар НАТА вітаў выбранне Рутэ сваім пераемнікам, заявіўшы, што пакідае альянс "у добрых руках". Столтэнберг, які займае пасаду генеральнага сакратара з 2014 года, павінен быў пакінуць сваю пасаду яшчэ 1 кастрычніка 2022 года, аднак у сакавіку 2022-га лідары краін НАТА ў час саміту прынялі рашэнне аб падаўжэнні яго мандата да 30 верасня 2023 года, а затым падоўжылі гэты мандат яшчэ на год. Такім чынам, паўнамоцтвы Столтэнберга заканчваюцца 1 кастрычніка 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі