ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2023, 19:35

Пашынян: Арменія і Азербайджан дамовіліся аб узаемным прызнанні тэрытарыяльнай цэласнасці

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арменія і Азербайджан дамовіліся аб узаемным прызнанні тэрытарыяльнай цэласнасці адзін аднаго. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на палях саміту ЕАЭС у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу пацвердзіць, што Арменія і Азербайджан дамовіліся аб узаемным прызнанні тэрытарыяльнай цэласнасці адзін аднаго, і на гэтай аснове, можна сказаць, мы даволі добра рухаемся наперад да ўрэгулявання нашых адносін", - сказаў Нікол Пашынян. У гэтым кантэксце ён падкрэсліў важнасць забеспячэння правоў і бяспекі жыхароў Нагорнага Карабаха. "У рамках міжнароднага механізма, я спадзяюся, у хуткім часе пачнецца нармальны канструктыўны дыялог паміж Баку і Сцепанакертам", - дадаў прэм'ер-міністр Арменіі.

Ільхам Аліеў запрошаны на пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага савета ў якасці госця.

Пасля ўсіх запланаваных выступленняў кіраўнікоў дзяржаў лідары Арменіі і Азербайджана абмяняліся даволі вострымі рэплікамі па шэрагу прынцыповых момантаў. У першую чаргу па сітуацыі вакол Лачынскага горнага калідора, які злучае Арменію і Нагорны Карабах.

Аднак дыскусію завяршыў Уладзімір Пуцін. Ён прапанаваў бакам абмеркаваць гэтыя моманты ў час трохбаковай сустрэчы і засяродзіцца не на юрыдычных фармулёўках, а на мірным урэгуляванні канфлікту.

"Значна важней тое, аб чым вы цяпер сказалі, і Прэзідэнт Азербайджана, і прэм'ер-міністр Арменіі: што па прынцыповых пытаннях, пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці ёсць дамоўленасць. Таксама прынцыповага характару, - сказаў Прэзідэнт Расіі. - І гэта сапраўды база для таго, каб дамовіцца па іншых усё ж такі пытаннях другараднага характару, хоць яны таксама маюць істотнае значэнне. У нас будзе магчымасць цяпер, як мы і дамовіліся, у трохбаковым фармаце пра ўсё спакойна, у дзелавым рэчышчы пагаварыць і, я спадзяюся, дасягнуць нейкіх дамоўленасцей, якія выведуць на шлях канструктыўнага развіцця сітуацыю не толькі паміж Арменіяй і Азербайджанам, але і ў рэгіёне ў цэлым. Хачу вас запэўніць, што ўсе тут (на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. - Заўвага БЕЛТА) прысутныя ў гэтым зацікаўлены".

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, аб зацікаўленасці ў больш хуткім урэгуляванні сітуацыі гаварыў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на закрытай частцы пасяджэння савета ў вузкім складзе. "Гэта ж усе рэспублікі былога Савецкага Саюза. Мы жылі ў адзінай сям'і народаў. На жаль, у нас шмат супярэчнасцей, даходзіць і да ўзброеных канфліктаў. І ў Расіі тое ж самае адбываецца на вядомым напрамку... Усё гэта вельмі адчувальна, звязана з чалавечымі трагедыямі. Мы ўсе зацікаўлены ў тым, каб гэтыя праблемы былі завершаны", - дадаў Уладзімір Пуцін. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі