Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 чэрвеня 2019, 15:24

ПАСЕ прыняла рэзалюцыю, якая дае магчымасць расійскай дэлегацыі вярнуцца ў асамблею

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) прыняла рэзалюцыю аб абмежаванні санкцыйнага механізма асамблеі. Гэта адкрывае магчымасць для вяртання ў ПАСЕ расійскай дэлегацыі, паведамляе BBC.

Рэзалюцыю прынялі пасля абмеркавання даклада члена ПАСЕ Петры дэ Сутэр, за пастанову прагаласавалі 118 дэлегатаў, супраць - 62, устрымаліся 10 чалавек. Прынятая рэзалюцыя ўносіць папраўкі ў рэгламент ПАСЕ і выключае магчымасць пазбаўляць любую дэлегацыю права голасу, як прапаноўваў раней камітэт міністраў Савета Еўропы.

Камітэт міністраў Савета Еўропы 17 мая прыняў заяву, згодна з якой дзяржавы павінны мець раўнапраўны ўдзел у ПАСЕ. Тады ж міністры паведамілі, што ўсе дэлегацыі могуць прыняць удзел у чэрвеньскім пасяджэнні асамблеі, на якім пройдуць выбары генсакратара Савета Еўропы.

Сёння дэлегацыя Расіі ўжо зможа прыняць удзел у рабоце ПАСЕ. Расійская дэлегацыя прыбыла ў Страсбург для ўдзелу ў сесіі ПАСЕ, паведамляе ТАСС. Віцэ-спікер Дзярждумы Пётр Талстой, які ўзначальвае дэлегацыю, заявіў: "Мы падаём заяўку на пацвярджэнне сваіх паўнамоцтваў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі