Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 снежня 2019, 09:37

Пасажырскі аўтобус перавярнуўся ў Казахстане з-за галалёду

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасажырскі аўтобус перавярнуўся сёння на трасе Кызыларда - Кумколь у Казахстане, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка камітэта па НС МУС рэспублікі Нурсултана Нурахметава.

У салоне знаходзіліся 36 чалавек. Восем чалавек загінулі, 21 пасажыр пацярпеў. Усе яны грамадзяне Казахстана.

Прычынай ДТЗ стаў галалёд. Вадзіцель пасажырскага аўтобуса не справіўся з рулявым кіраваннем і дапусціў перакульванне.

Аўтобус маркі Neoplan належыць мясцовай нафтавай кампаніі. Ён перавозіў супрацоўнікаў прадпрыемства на работу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі