Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2021, 11:34

Пасажырапаток авіякампаній скараціўся ў 2020 годзе на 60 працэнтаў

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2020 годзе на фоне пандэміі каранавіруса пасажырапаток на паветраным транспарце скараціўся на 60 працэнтаў. Аб гэтым заявілі эксперты Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), паведамляе Цэнтр навін ААН.

У 2020 годзе пералёты зрабілі 1,8 млрд чалавек, у той час як у 2019 годзе - 4,5 млрд чалавек. Паводле падлікаў спецыялістаў ІКАО, колькасць авіяпасажыраў унутры краін скарацілася ў 2020 годзе на 50 працэнтаў, у той час як міжнародныя пасажырапатокі скараціліся на 74 працэнты.

Эксперты адзначаюць, што спад попыту на авіяперавозкі пачаўся яшчэ ў студзені 2020 года, аднак тады ён назіраўся толькі ў некалькіх краінах. Паступова спіс дзяржаў, якія ўводзілі абмежаванні на ўезд, пашыраўся, і ўжо ў сакавіку паветраны пасажырапаток амаль поўнасцю спыніўся. Да красавіка агульная колькасць авіяпасажыраў у параўнанні з узроўнем 2019 года скарацілася на 92 працэнты.

ІКАО таксама паведаміла аб вельмі вялікіх фінансавых стратах авіяіндустрыі: у 2020 годзе авіякампаніі недалічыліся $370 млрд прыбытку. Міжнародныя аэрапорты страцілі каля $115 млрд, а службы аэранавігацыі - $13 млрд.

Паводле прагнозаў экспертаў, пры самым удалым развіцці падзей да чэрвеня 2021 года пасажырапатокі ўсё яшчэ будуць амаль на 30 працэнтаў ніжэйшыя за ўзровень 2019 года, а ў горшым выпадку - на 51 працэнт.

Раней генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў краіны прыняць тэрміновыя меры для падтрымкі грамадзянскай авіяцыі ва ўмовах пандэміі, не забываючы пры гэтым аб пытаннях змянення клімату.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі