Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 чэрвеня 2022, 11:11

"Парушаны ўсе вытворчыя цыклы, многім давядзецца закрыць свой бізнес". Эксперт аб сітуацыі на Захадзе

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Захадзе парушаны ўсе вытворчыя цыклы, многім давядзецца закрыць свой бізнес. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расійскі эканаміст Ягор Клапенка, каменціруючы сітуацыю пасля ўвядзення санкцый, паведамляе БЕЛТА.

"Парушаны ўсе вытворчыя цыклы, абсалютна на ўсё цэны падымаюцца на ўсіх этапах вытворчасці. Фактычна эканоміка паступова будзе згортвацца, і шмат бізнесу давядзецца закрыць. Многія прамысловыя прадпрыемствы таксама будуць паступова закрыты, таму што эканамічна праз тры месяцы будзе нявыгадна вырабляць значную частку прадукцыі, праз шэсць месяцаў - яшчэ больш і гэтак далей. Людзі будуць страчваць работу, узровень спажывецкага попыту будзе падаць, і гэта прывядзе да новага вітка праблем", - расказаў Ягор Клапенка.

Паводле яго слоў, Еўропа разумее, што санкцыі вядуць да збяднення краін. "Еўропа разнастайная. Так, ёсць краіны багатыя, у якіх ёсць нейкі сур'ёзны запас, ёсць краіны бедныя, якія, як мы ведаем, і так знаходзяцца на мяжы дэфолту і штучна падтрымліваюцца еўрапейскімі партнёрамі. Магчыма, такая падтрымка будзе завершана вельмі хутка, на працягу некалькіх месяцаў. Адпаведна краіны беднай Еўропы ўжо восенню, думаю, абазначаць поўную непрымальнасць прадаўжэння санкцый, таму што існаваць у такім рэжыме яны таксама не змогуць", - дапоўніў эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі