Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Парламенцкія выбары ў Ізраілі: пасля падліку 97 працэнтаў галасоў лідзіруюць дзве партыі

У свеце 10.04.2019 | 12:30
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньяміна Нетаньяху (у цэнтры). Фота   Getty Images
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньяміна Нетаньяху (у цэнтры). Фота Getty Images

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партыя "Лікуд" прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і цэнтрысцкі блок партый "Кахоль-Лаван" былога кіраўніка Генштаба ізраільскай арміі Бені Ганца лідзіруюць на парламенцкіх выбарах у Ізраілі пасля падліку 97 працэнтаў галасоў. Аб гэтым паведамляе ізраільскі партал навін Israel Info.

Згодна з апошнімі данымі, партыя "Лікуд" атрымала 26,28 працэнта галасоў, у той час як "Кахоль-Лаван" - 25,97 працэнта. Як паведамляе газета Haaretz, на гэты момант кожнай з іх забяспечана па 35 месцаў у 120-месным парламенце (Кнесеце). Па выніках выбараў у Кнесеце будуць сфарміраваны дзве кааліцыі.

Канчатковыя вынікі галасавання будуць аб'яўлены вечарам 11 красавіка ці 12 красавіка. Аднак ужо цяпер можна сказаць, што ў Кнесет 21-га склікання ўвойдуць 46 новых парламентарыяў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.