Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 сакавіка 2024, 11:28

Парламент В'етнама зацвердзіў адстаўку прэзідэнта

Фота Unsplash
Фота Unsplash
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны сход (аднапалатны парламент) В'етнама зацвердзіў адстаўку прэзідэнта Во Ван Тхыонга. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на партал Vietnamnet.

Адпаведнае рашэнне было прынята ў ходзе пазачарговага пасяджэння парламента. 20 сакавіка Цэнтральны камітэт кіруючай Кампартыі В'етнама таксама прыняў адстаўку Во Ван Тхыонга. Ён быў назначаны прэзідэнтам 2 сакавіка 2023 года і выконваў свае абавязкі каля года.

Згодна з канстытуцыяй В'етнама, Нацыянальны сход - вышэйшы орган заканадаўчай улады ў краіне. Ён надзелены паўнамоцтвамі назначаць і адпраўляць у адстаўку кіраўніцтва краіны.

Вядома, што Во Ван Тхыонг парушыў шэраг палажэнняў партыйнага статута, у сувязі з чым выклікаў негатыўную рэакцыю грамадскасці. У выніку прэзідэнт прыняў рашэнне падаць заяву аб адстаўцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі