Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лютага 2024, 14:25

Парламент Венгрыі вырашыў выбраць новага прэзідэнта краіны 26 лютага

Фота Unsplash
Фота Unsplash
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары новага прэзідэнта Венгрыі запланаваны на першы дзень вясенняй сесіі парламента 26 лютага. Аб гэтым заявіў лідар фракцыі кіруючай партыі "ФІДЭС - Венгерскі грамадзянскі саюз" Матэ Кочыш, паведамляе ТАСС.

"З улікам абмеркавання гэтага пытання ў камітэце палаты сёння раніцай выбары кіраўніка дзяржавы адбудуцца ў венгерскім парламенце 26 лютага", - напісаў ён у сваім акаўнце ў Facebook.

Раней кіруючыя партыі - ФІДЭС і хрысціянскія дэмакраты - вылучылі кандыдатуру старшыні Канстытуцыйнага суда Тамаша Шуёка на пасаду прэзідэнта рэспублікі замест Каталін Новак, якая ідзе ў адстаўку.

Кааліцыя дзвюх кіруючых партый валодае большасцю ў дзве трэці галасоў у парламенце, у сувязі з чым мала сумненняў, што кандыдатура Шуёка будзе адобрана. Апазіцыйныя партыі таксама вылучылі сваіх кандыдатаў, але заручыцца неабходнай падтрымкай для перамогі яны не змогуць.

Новак аб'явіла аб сваёй адстаўцы на фоне скандалу з памілаваннем былога намесніка дырэктара дзіцячага дома, які дапамагаў утойваць свайму начальніку-педафілу злачынствы супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Новак прызнала, што дапусціла сур'ёзную памылку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі