Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 красавіка 2024, 16:13

Парламент Венгрыі адобрыў прыпыненне ўдзелу ў ДЗУСЕ

Фота Pixabay
Фота Pixabay
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Венгрыі адобрыў законапраект аб прыпыненні ўдзелу краіны ў Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ)    . Аб гэтым паведамляе ТАСС.

У падтрымку дакумента прагаласавалі 177 дэпутатаў, 5 выказаліся супраць. Дзяржсакратар знешнепалітычнага ведамства рэспублікі Петэр Старай, выступаючы на пасяджэнні ад імя ўрада, заявіў, што ДЗУСЕ адыграў важную ролю ў падтрыманні балансу ўзброеных сіл у Еўропе, аднак "страціў сваё значэнне з-за выхаду Расіі" з гэтага пагаднення.

Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе быў падпісаны ў Парыжы ў 1990 годзе. Яго падпісалі 22 краіны, уключаючы 6 краін Варшаўскага дагавора і 16 краін НАТА. Абноўленая версія ДЗУСЕ была падпісана на саміце АБСЕ ў Стамбуле ў 1999 годзе. Яе ратыфікавалі толькі Расія, Беларусь, Казахстан і Украіна.

Прэзідэнт Расіі падпісаў закон аб дэнансацыі ДЗУСЕ ў маі 2023 года. У якасці аргументаў расійскі бок звяртаў увагу на тое, што ў сувязі з пашырэннем НАТА і ўзятай аб'яднаннем лініяй на прамую ваенную канфрантацыю, дагавор устарэў.

У адказ на дэнансацыю дагавора Масквой у лістападзе 2023 года краіны НАТА таксама вырашылі бестэрмінова прыпыніць свой удзел у ім.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі