
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Малдовы прыняў рашэнне прадоўжыць на 60 дзён рэжым надзвычайнага становішча ў краіне з-за энергетычнага крызісу і сітуацыі ў суседняй Украіне, паведамляе ТАСС.
Адзначаецца, што гэта рашэнне ўступіць у сілу 4 лютага.
Паводле слоў старшыні парламента Ігара Гросу, за прадаўжэнне рэжыму ЧП прагаласавалі 60 дэпутатаў. Апазіцыя ў сваю чаргу байкатавала абмеркаванне гэтага рашэння, абвінаваціўшы ўлады ў злоўжываньнях.
Упершыню надзвычайнае становішча было ўведзена ў Малдове пасля пачатку спецаперацыі РФ ва Украіне, пасля гэтага яно пастаянна прадаўжалася.
Падчас дзеяння рэжыму надзвычайнага здарэння камісія можа нарміраваць спажыванне газу і іншых энергарэсурсаў, выдзяляць сродкі з бюджэту, а таксама прымаць іншыя неабходныя меры.-0-