Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 сакавіка 2023, 16:50

Парламент Фінляндыі адобрыў законапраект аб уступленні ў НАТА

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Фінляндыі прагаласаваў за прыняцце ўнесенага ўрадам законапраекта аб уступленні краіны ў НАТА. Аб гэтым паведамляюць РІА Навіны.

За адабрэнне законапраекта аб уступленні Фінляндыі ў Паўночнаатлантычны альянс на пасяджэнні 1 сакавіка прагаласавалі 184 дэпутаты. Для канчатковай ратыфікацыі неабходна зацвярджэнне дакумента прэзідэнтам краіны.

У маі 2022 года Швецыя і Фінляндыя афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА. Аднак краіны не змогуць стаць членамі альянсу, пакуль усе 30 дзяржаў блока не ратыфікуюць гэты працэс. На гэты момант уступленне Швецыі і Фінляндыі ў НАТА блакіруюць Турцыя і Венгрыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі