Аслан Бжанія. Фота ТАСС
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Абхазіі прыняў адстаўку прэзідэнта Аслана Бжаніі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Адзначаецца, што ў галасаванні прыняў удзел 31 дэпутат. За рашэнне аб адстаўцы выказаліся 28 дэпутатаў, супраць прагаласаваў адзін парламентарый, яшчэ два бюлетэні былі прызнаны несапраўднымі.
Вядома, што выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы да правядзення датэрміновых выбараў будзе віцэ-прэзідэнт Абхазіі Бадра Гунба. Тэрміны правядзення выбараў прэзідэнта Абхазіі будуць вызначаны на наступным тыдні.
У ноч на 19 лістапада па выніках перагавораў паміж уладамі і апазіцыяй Бжанія падаў заяву аб адстаўцы "ў мэтах захавання стабільнасці і канстытуцыйнага парадку ў краіне". Згодна з канстытуцыяй Абхазіі, адстаўку прымае парламент рэспублікі.-0-