Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 ліпеня 2020, 20:42

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўступаюць у сілу з 4 ліпеня

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, якім устанавіў дату ўступлення ў сілу паправак у Канстытуцыю - 4 ліпеня. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Крамля.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі <...> уступаюць у сілу 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказа.

Тым жа ўказам кіраўнік дзяржавы распарадзіўся правесці афіцыйнае апублікаванне Канстытуцыі Расіі з унесенымі ў яе папраўкамі. "Федэральнай службе аховы Расійскай Федэрацыі забяспечыць афіцыйнае апублікаванне Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі на "Афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі" (www.pravo.gov.ru)", - адзначана ў дакуменце.

У адпаведнасці з раней падпісаным прэзідэнтам законам аб папраўках да Канстытуцыі, афіцыйнае апублікаванне павінна адбыцца "неадкладна пасля афіцыйнага апублікавання рэзультатаў агульнарасійскага галасавання".

Раней Уладзімір Пуцін неаднаразова падкрэсліваў, што папраўкі ў Асноўны закон уступяць у сілу толькі ў выпадку іх адабрэння грамадзянамі на агульнарасійскім галасаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі