Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 ліпеня 2020, 09:30

Папраўкі да Канстытуцыі РФ падтрымалі 77,93 працэнта расіян пасля апрацоўкі 99,9 працэнта пратаколаў

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 77,93 працэнта прагаласаваўшых падтрымалі папраўкі да Канстытуцыі РФ на агульнарасійскім галасаванні, вынікае з даных Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) РФ па выніках апрацоўкі 99,9 працэнта пратаколаў, паведамляе ТАСС.

Паводле даных, апублікаваных на экране ў інфармацыйным цэнтры ЦВК, супраць паправак да Канстытуцыі выступілі 21,26 працэнта прагаласаваўшых. Агульная яўка, паводле апошніх даных, склала 65 працэнтаў.

Агульнарасійскае галасаванне наконт паправак да Канстытуцыі РФ завяршылася на ўсёй тэрыторыі Расіі ў 21.00 па маскоўскім часе ў сераду. Асноўны дзень галасавання - 1 ліпеня, аднак расіяне маглі прагаласаваць і ў перыяд з 25 па 30 чэрвеня. Гэта было зроблена для процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Падлік галасоў ажыццяўляецца па ўсіх сямі днях галасавання. Згодна з законам, каб папраўкі ўступілі ў сілу, іх павінны падтрымаць больш за палавіну ад прыняўшых удзел у агульнарасійскім галасаванні, пры гэтым парог яўкі не ўстаноўлены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі