Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 студзеня 2024, 15:31

Папа Рымскі заклікаў да мірных перагавораў па Украіне

Фота з архіва
Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папа Рымскі Францыск заклікаў пакласці канец украінскаму канфлікту шляхам правядзення перагавораў. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Нельга дапусціць, каб гэты канфлікт зацягваўся, наносячы шкоду мільёнам людзей, нам неабходна пакласці канец трагедыі, якая прадаўжаецца, шляхам перагавораў пры выкананні міжнароднага права", - заявіў пантыфік.

Папа Рымскі таксама выказаў занепакоенасць наконт сітуацыі на Паўднёвым Каўказе, напружанасці паміж Азербайджанам і Арменіяй. Ён заклікаў бакі дасягнуць мірнага дагавора.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што Масква па-ранейшаму гатова да мірных перагавораў з Кіевам. Украінскія ўлады пры гэтымі самі сабе заканадаўча забаранілі весці перагаворы з РФ.-0-


Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі