
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Фота з архіва
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папа Рымскі Францыск заявіў, што спадзяецца правесці сустрэчу з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам у верасні бягучага года, паведамляе ТАСС са спасылкай на публікацыю ў італьянскай газеце La Stampa.
Плануецца, што сустрэча пройдзе ў Казахстане.
Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы павінен быў сустрэцца з кіраўніком РПЦ 14 чэрвеня ў Іерусаліме, але з-за канфлікту ва Украіне па ўзаемнай згодзе было вырашана перанесці сустрэчу.
Раней Папа Рымскі Францыск пацвердзіў свой удзел у з'ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які запланаваны на верасень 2022 года ў Казахстане.-0-