Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 ліпеня 2020, 19:54

Пандэмія каранавіруса ўскладніла доступ да лякарстваў ад ВІЧ-інфекцыі - СААЗ

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 70 краін папярэдзілі аб рызыцы вычарпання запасаў антырэтравірусных прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца для лячэння ВІЧ-інфекцыі. Гэта звязана з пандэміяй каранавіруса, паведамляе ТАСС са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ).

Паводле даных арганізацыі, няпростая сітуацыя складваецца ў 73 краінах. З іх 24 дзяржавы заявілі аб крытычна нізкіх запасах антырэтравірусных прэпаратаў або перабоях у пастаўках гэтых жыццёва важных лякарстваў, якія даюць магчымасць узяць распаўсюджванне віруса пад кантроль і прадухіліць яго перадачу іншым людзям.

Сітуацыя, паводле даных СААЗ, можа закрануць 8,3 млн чалавек, або трэць ад агульнай колькасці людзей ва ўсім свеце, якія праходзяць лячэнне ад ВІЧ-інфекцыі.

"Вынікі даследавання выклікаюць сур'ёзную занепакоенасць. Краіны і іх партнёры павінны зрабіць усё магчымае, каб маючыя ў гэтым патрэбу людзі прадаўжалі атрымліваць доступ да прэпаратаў для лячэння ВІЧ-інфекцыі. Мы не можам дазволіць пандэміі каранавіруса звесці на нішто дасягнутыя цаной вялікіх намаганняў вынікі глабальнай барацьбы з гэтым захворваннем", - заявіў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус.

Паводле даных СААЗ і Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД, колькасць выяўлення штогод новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі скарацілася ў свеце на 39 працэнтаў з 2000 па 2019 год. За той жа перыяд смяротнасць ад ВІЧ знізілася на 51 працэнт, каля 15 млн жыццяў было выратавана дзякуючы антырэтравірусным прэпаратам. Мадэльны эксперымент гэтых дзвюх арганізацый сведчыць, што праблемы з доступам да антырэтравірусных прэпаратаў на працягу шасці месяцаў могуць прывесці да двухразовага павелічэння смяротнасці ад ВІЧ-інфекцыі ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары толькі ў 2020 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі