
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ужо ў бліжэйшым будучым чалавецтва можа сутыкнуцца з праблемай глабальнага голаду. Як заявіў на марафоне "Новыя гарызонты" памочнік прэзідэнта РФ Максім Арэшкін, глабальны голад можа пачацца ў канцы 2022 года, перадае агенцтва РІА Навіны.
Паводле слоў чыноўніка, важна, каб Расія не пацярпела ад гэтага і была цалкам забяспечана прадуктамі.
Галоўным віноўнікам глабальнага голаду памочнік расійскага лідара назваў падаражанне пшаніцы на сусветным рынку, якое адбылося з-за манетарнай палітыкі ЗША. Паводле яго слоў, да лета 2020 года на сусветным рынку цэны на пшаніцу былі ўстойлівымі, а прыкладна з ліпеня 2020 года сталі рэзка павышацца.
Максім Арэшкін адзначыў, што цяпер Амерыка спрабуе вывезці запасы збожжа з Украіны, а гэта не толькі прывядзе Украіну да сур'ёзных гуманітарных праблем, але і да вялікіх праблем з голадам у свеце.
Аб тым, што свет можа чакаць харчовы крызіс, раней ужо гаварыў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Пры гэтым ён адзначаў, што перамагчы голад не атрымаецца без расійскіх і беларускіх угнаенняў, а таксама без украінскага збожжа.
Між тым на рынках Еўропы ў маі цана на пшаніцу пабіла абсалютныя рэкорды. Пасля таго як Індыя абвясціла эмбарга на экспарт збожжавых, таргі закрыліся на ўзроўні 438,25 еўра за тону.-0-