
6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля цяжкай і працяглай хваробы пайшоў з жыцця Уладзімір Жырыноўскі. Аб гэтым у сваім Telegram-канале паведаміў спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін.
"Пасля цяжкай і працяглай хваробы пайшоў з жыцця Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі. Яркі, таленавіты палітык. Чалавек, які глыбока разумеў, як уладкаваны свет, і многае прадбачыў. Лідар фракцыі ЛДПР у Дзяржаўнай думе. Ён заўсёды быў у гушчы падзей. Яго асоба настолькі маштабная, што без яго цяжка ўявіць гісторыю развіцця палітычнай сістэмы сучаснай Расіі", - напісаў Вячаслаў Валодзін.
Ён адзначыў, што лепшая ацэнка дзейнасці Уладзіміра Жырыноўскага - нязменная падтрымка выбаршчыкаў. "Для нас усіх гэта незаменная страта. Няхай светлая памяць аб ім заўсёды будзе ў нашых сэрцах", - напісаў Вячаслаў Валодзін.-0-