Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 лютага 2019, 13:56

Памёр народны артыст Расіі спявак Сяргей Захараў

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савецкі і расійскі эстрадны спявак, народны артыст Расіі Сяргей Захараў памёр ва ўзросце 68 гадоў ад сардэчнай недастатковасці, паведамілі ТАСС у асяроддзі артыста.

Сяргей Георгіевіч Захараў нарадзіўся 1 мая 1950 года ў горадзе Мікалаеве (Украінская ССР, цяпер Украіна). Музычную адукацыю атрымаў у Музычным вучылішчы імя Гнесіных і на вакальным аддзяленні Ленінградскага музычнага вучылішча імя М.П.Мусаргскага.

У 1973-1985 гадах выступаў на сцэне Ленінградскага мюзік-хола, затым супрацоўнічаў з Магаданскай, Ульянаўскай і Адэскай філармоніямі. У 1976 годзе выканаў ролю лейтэнанта Фернана Шамплатрэ ў тэлефільме Леаніда Квініхідзэ "Нябесныя ластаўкі". У 1986 годзе пачаў сольную кар'еру. У 1996-м атрымаў званне народнага артыста Расіі.

Жыццю і творчасці спевака прысвечаны кніга Алены Ерафеевай-Літвінскай "Сяргей Захараў" (2009) і дакументальныя фільмы Іраіды Максімавай "Сяргей Захараў. Крутыя павароты лёсу" (2010) і "Сяргей Захараў. Я не шкадую ні аб чым" (2016).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі