Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Памёр дацкі мільярдэр, заснавальнік рэтэйлера Jysk

У свеце 20.08.2019 | 09:22
Фота AFP
Фота AFP

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з самых багатых людзей Даніі, заснавальнік мэблевага рэтэйлера Jysk Ларс Ларсэн пайшоў з жыцця ва ўзросце 71 год, паведаміла агенцтва Bloomberg.

Мільярдэр памёр 19 жніўня з сваім доме ў Сількеборгу на захадзе краіны.

У бягучым годзе часопіс Forbes ацэньваў капітал Ларсэна ў памеры $4,4 млрд. У спісе самых багатых людзей Даніі ён займаў сёмае месца. У сусветным рэйтынгу выдання - 424-е месца.

Цяпер у заснаваную ім сетку Jysk уваходзяць больш за 2,6 тыс. магазінаў у 50 краінах. У чэрвені бягучага года Ларсэн пакінуў пасаду старшыні савета дырэктараў кампаніі з-за дыягнаставанага раку печані. Пераемнікам бізнесмена стаў яго сын Якаб Брунсбарг.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.