Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 ліпеня 2021, 13:00

Паліттэхнолагі на Захадзе хочуць расхістаць сітуацыю ў Расіі перад выбарамі - Лаўроў

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад імкнецца стварыць вакол Расіі "пояс нестабільнасці", асвойваючы тэрыторыі вакол яе эканамічным і ваенным шляхам. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў на вебінары "Знешняя палітыка Расіі: поспехі, выклікі, задачы і перспектывы", паведамляе ТАСС.

"Вакол нас спрабуюць сфарміраваць пояс нестабільнасці, прымушаючы нашых бліжэйшых суседзяў і братэрскія нам народы рабіць выбар - або ты з Захадам, або ты з РФ. Хочуць асвойваць самым розным чынам - і ваенным, і эканамічным - тэрыторыі вакол нашай краіны і акружыць нас санітарным кардонам, ды яшчэ атрымліваць нейкую выгаду з-за таго, што Захад будзе аказваць рашаючы ўплыў на развіццё суседніх з намі краін", - сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік МЗС адзначыў, што паліттэхнолагі на Захадзе хочуць расхістаць сітуацыю ў Расіі перад вераснёвымі выбарамі ў Дзяржаўную думу. "Умовы знешнія складаныя, прычым яны не проста з'яўляюцца знешнімі ўмовамі, гэта знешняя сітуацыя непасрэдна заточана многімі заходнімі краінамі на тое, каб уплываць на абстаноўку ў РФ, у тым ліку ў сувязі з маючымі адбыцца выбарамі. І заходнія паліттэхнолагі па вялікім рахунку ніякага сакрэту не робяць з таго, што хочуць расхістаць унутрыпалітычную стабільнасць у Расіі, звяртаюцца да самага шырокага набору нядобрасумленных інструментаў, падложных фактаў, вылучаюць бяздоказныя абвінавачанні", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Захад будзе спрабаваць аказаць уплыў на выбары ў РФ праз наглядальнікаў АБСЕ і Савета Еўропы, лічыць кіраўнік МЗС РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі