ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 28 лістапада 2021
Мінск +1°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2021, 15:43

Паліцыя Мельбурна затрымала больш за 60 чалавек на акцыі супраць кавідных абмежаванняў

Фотао 9news.com.au
Фотао 9news.com.au

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мельбурне на акцыі пратэсту супраць вакцынацыі і каранціну затрыманы больш за 60 чалавек, паведамляе тэлеканал 9News.

Паводле даных тэлеканала, для разгону пратэстуючых было задзейнічана звыш 500 паліцэйскіх з розных падраздзяленняў. Паліцыя выкарыстоўвала пярцовы газ, дубінкі, святлошумавыя гранаты і дымавыя шашкі. Пратэстуючыя выкрыквалі зневажальныя лозунгі, кідалі ў вартавых парадку піратэхніку, камяні і бутэлькі з вадой. Падчас дэманстрацыі трое паліцэйскіх атрымалі раненні, таксама быў паранены журналіст.

Паводле слоў камісара паліцыі штата Вікторыя Шэйна Патана, пасля разгону акцыі праваахоўныя органы правядуць расследаванне, каб прыцягнуць да адказнасці ўсіх парушальнікаў.

Як паведамляе ТАСС, паводле ацэнак паліцыі штата, у акцыі пратэсту ўдзельнічала не менш за 2 тыс. чалавек. Яны заблакіравалі рух у цэнтральным дзелавым квартале горада і перакрылі адну з галоўных аўтамагістралей Мельбурна, якая злучае горад з заходнімі прыгарадамі.

Пратэсты прадаўжаюцца ў другім па велічыні горадзе Аўстраліі з 18 верасня з-за строгіх абмежаванняў, уведзеных уладамі рэгіёна ў адносінах да супрацоўнікаў будаўнічай галіны. У адпаведнасці з рашэннем штата, будаўнікі павінны на працягу бліжэйшых дзён зрабіць па меншай меры адну прышчэпку супраць каранавіруса, каб вярнуцца да работы. Пасля некалькіх сутычак пратэстуючых з паліцэйскімі 19 верасня ўрад штата Вікторыя прыняў рашэнне прыпыніць работу ўсіх будаўнічых пляцовак на два тыдні, каб іх работнікі маглі зрабіць прышчэпкі. У выніку некалькі тысяч супрацоўнікаў галіны з панядзелка былі адхілены ад работы без захавання заработнай платы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі