Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 кастрычніка 2021, 11:03

Паліцыя ФРГ папярэджвае ультраправых аб незаконнасці самаўпраўства на граніцы з Польшчай

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паліцыя Германіі папярэджвае ультраправыя групоўкі аб незаконнасці самаўпраўства на граніцы з Польшчай, паведамляе Euronews.

Апошнія дні прадстаўнікі шэрага экстрэмісцкіх рухаў прыбываюць у зямлю Брандэнбург, каб перашкодзіць уезду ў краіну нелегальных мігрантаў. У паліцыі Германіі заяўляюць, што дзеянні ультраправых перашкаджаюць вартавым правапарадку.

"Ахова граніцы - справа дзяржавы. Мы выконваем сваю работу, і колькасць спыненых намі людзей з'яўляецца доказам. Усе гэтыя акцыі прыхільнікаў ультраправай ідэалогіі недапушчальныя і, відаць, накіраваны на тое, каб падарваць манаполію дзяржавы на прымяненне сілы. Мы прымаем рашучыя меры супраць гэтага", - заявіў афіцыйны прадстаўнік федэральнай паліцыі Германіі Енс Шабранскі.

Раней паведамлялася, што паліцыя Брандэнбурга на нямецка-польскай граніцы разагнала ўзброеную групу больш як з 50 правых экстрэмістаў, якія мелі намер перашкаджаць уезду ў краіну нелегальных мігрантаў. Паводле даных паліцыі, неанацысты прыехалі ў раён граніцы, прыслухаўшыся да закліку праваэкстрэмісцкай групоўкі "Трэці шлях". У час паліцэйскай аперацыі ў раёне горада Губен у экстрэмістаў былі канфіскаваны дубінкі, балончыкі са слёзатачывым газам, мачэтэ і штык.

У Брандэнбургу ў кастрычніку адзначана больш за 2,5 тыс. выпадкаў несанкцыянаванага ўезду мігрантаў з тэрыторыі Польшчы. У асноўным гэта выхадцы з Ірака, Сірыі, Емена і Ірана. Перш за ўсё нелегалы ​​накіроўваюцца ў такія федэральныя землі, як Брандэнбург, Саксонія і Мекленбург - Пярэдняя Памеранія. У сувязі з наплывам мігрантаў урад ФРГ узмацніў ахову граніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі