Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лютага 2019, 09:00

Палата прадстаўнікоў ЗША зацвердзіла законапраект аб дзяржбюджэце да верасня 2019 года

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША зацвердзіла законапраект аб фінансаванні федэральнага ўрада да верасня 2019 года, каб пазбегнуць новага прыпынення яго работы, паведамляе ТАСС.

Бюджэт прадугледжвае выдзяленне толькі $1,37 млрд на будаўніцтва сцяны на граніцы з Мексікай, хоць прэзідэнт Дональд Трамп настойваў на $5,7 млрд.

Дакумент будзе накіраваны кіраўніку Белага дома. Раней ужо заяўлялася, што Трамп падпіша законапраект, каб пазбегнуць новага прыпынення работы ўрада, але таксама аб'явіць аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча на граніцы з Мексікай для атрымання сродкаў на будаўніцтва сцяны без адабрэння Кангрэса.

У сувязі з адмовай дэмакратаў у адказ на ультыматум Трампа і рэспубліканцаў уключыць у дзяржбюджэт звыш $5,7 млрд на будаўніцтва бар'ера на граніцы з Мексікай 22 снежня 2018 года адбылося прыпыненне работы федэральнага ўрада, якое доўжылася рэкордныя 35 дзён. 25 студзеня прэзідэнт падпісаў законапраект, што прадугледжвае прадастаўленне сродкаў для аднаўлення работы федэральнага ўрада да 15 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі