Фота iz.ru
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пахаванне Папы Рымскага Францыска адбудзецца 26 красавіка. Аб гэтым паведаміла служба друку Святога прастола, інфармуе ТАСС.
"У суботу, 26 красавіка 2025 года, у 10.00 (11.00 па мінскім часе) перад саборам Святога Пятра пройдзе памінальная імша па Папе Рымскаму Францыску. Потым труна з целам рымскага пантыфіка будзе дастаўлена ў сабор Святога Пятра, а адтуль - у базіліку Санта-Марыя-Маджорэ (Маткі Боскай Вялікай. - Заўвага БЕЛТА) для пахавання", - адзначаецца ў паведамленні.
Згодна з ватыканскімі канонамі, пантыфік павінен быць пахаваны праз 4-6 дзён пасля смерці. Аб сваім намеры прыбыць на пахаванне ўжо заявілі некаторыя сусветныя лідары.
Таксама паведамляецца, што 22 красавіка пачалося развітанне з Францыскам у капліцы яго ватыканскай рэзідэнцыі - Доме святой Марфы. Служба друку Святога прастола растлумачыла, што пакуль развітацца з Францыскам прыходзяць члены курыі, супрацоўнікі Ватыкана, яго асістэнты і абслуговы персанал. Потым 23 красавіка труна з целам будзе выстаўлена ў саборы Святога Пятра для публічнага развітання, якое прадоўжыцца тры дні.
88-гадовы Францыск памёр раніцай 21 красавіка пасля інсульту, які выклікаў кому і спыненне сэрца. Напярэдадні ён выступіў перад вернікамі з велікодным благаславеннем на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. У лютым - сакавіку пантыфік лячыўся ад цяжкага запалення лёгкіх у бальніцы і праходзіў рэабілітацыю.-0-