Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 красавіка 2020, 16:30

Падрыхтоўка да парада Перамогі ў Маскве ідзе ў адпаведнасці з планам - Мінабароны РФ

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка да парада Перамогі ў Маскве ідзе ў адпаведнасці з планам, паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Мінабароны РФ генерал-маёра Ігара Канашэнкава.

"Ніякіх рашэнняў аб змяненні даты і фармату парада Перамогі няма", - сказаў Ігар Канашэнкаў. Паводле яго слоў, 1 красавіка была праведзена чарговая парадная трэніроўка. "З усімі ўдзельнікамі парада праводзяцца беспрэцэдэнтныя меры прафілактыкі з мэтай пазбегнуць захворвання асабовага складу. У кожнага ўдзельніка парада некалькі разоў у дзень мераецца тэмпература", - расказаў генерал.

Таксама ён дадаў, што дэзынфіцыруюцца ўсе памяшканні ў месцах размяшчэння ўдзельнікаў. "Наогул, усе на трэніроўках гараць жаданнем прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі і трэніруюцца да сёмага поту", - паведаміў Ігар Канашэнкаў.

1 красавіка прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ніякія рашэнні па змяненні планаў правесці парад Перамогі ў Маскве 9 мая ў сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруса не прымаліся, але сітуацыя маніторыцца.

Раней Масква накіравала запрашэнне сусветным лідарам наведаць сталіцу Расіі і прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю Перамогі. Многія ўжо далі станоўчы адказ. У той жа час некаторыя СМІ паведамлялі, што з-за развіцця сітуацыі з каранавірусам святочныя мерапрыемствы нібыта могуць быць перанесены на больш позні тэрмін, адменены або скарочаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі