Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 снежня 2019, 15:49

Пад Лонданам аўтамабіль заехаў у натоўп людзей

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У прыгарадзе Лондана (графства Эсекс, Вялікабрытанія) недалёка ад школы аўтамабіль урэзаўся ў групу людзей. Загінуў 12-гадовы хлопчык, яшчэ пяць чалавек пацярпелі, паведамляе ВВС.

Загінулы хлопчык быў вучнем школы на Уілінгейл-Роўд, каля якой адбыўся наезд, расказала галоўны настаўнік школы Хелен Гаскойн. Там жа навучаюцца пацярпелыя дзеці. Сярод параненых два 15-гадовыя падлеткі, 13-гадовы хлопчык, 16-гадовая дзяўчынка і жанчына 53 гадоў. Экстранныя службы паведамляюць, што пагрозы іх жыццю няма.

Адзін з пацярпелых расказаў, што вадзіцель на аўтамабілі Ford KA серабрыстага колеру набраў скорасць, затым спецыяльна выехаў на тратуар і ўрэзаўся ў людзей. Па падазрэнні ў забойстве і замаху на забойства затрыманы 51-гадовы мужчына. Паліцыя пачала расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі