Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 мая 2021, 09:02

Пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Сірыі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галасаванне на выбарах прэзідэнта пачалося сёння ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва SANA, участкі для галасавання адкрыліся ў 07.00 і будуць працаваць да 19.00.

Барацьбу за пасаду кіраўніка дзяржавы вядуць тры кандыдаты: дзеючы прэзідэнт Башар Асад, былы дэпутат ад партыі сацыялістаў-юніяністаў Абдала Салюм Абдала і прадстаўнік патрыятычнай апазіцыі Махмуд Ахмед Мураі.

Як паведаміў у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Дамаску міністр унутраных спраў Мухамед Рахмон, у выбарах прымуць удзел звыш 18 млн грамадзян. Паводле яго слоў, улады загадзя правялі неабходныя санітарна-прафілактычныя мерапрыемствы, улічваючы пагрозу заражэння каранавірусам.

Апошнія дні ў Дамаску і іншых гарадах праходзілі масавыя мітынгі ў падтрымку нацыянальнага адзінства. Іх арганізатары заклікалі грамадзян прыняць актыўны ўдзел у волевыяўленні 26 мая. Разам з тым, як паведаміла сірыйская газета Al-Watan, у Дамаску не выключаюць, што тэрарысты могуць пачаць узброеныя вылазкі з мэтай зрыву галасавання. Па гэтай прычыне сірыйскімі ўладамі прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні аховы выбарчых участкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі