Фота Getty Images
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку паводкі ў амерыканскім штаце Тэхас, выкліканай моцнымі дажджамі і разлівам ракі Гуадалупэ, перасягнула 100 чалавек. Аб гэтым інфармуе The New York Times.
Раней паведамлялася пра 89 загінулых. Сярод іх як мінімум 27 чалавек з дзіцячага лагера Mystic, сярод якіх выхаванцы і важатыя. Паводле даных газеты, не менш за 10 дзяцей, а таксама 19-гадовы важаты дагэтуль лічацца прапаўшымі без вестак. Пошукава-выратавальныя каманды прадаўжаюць сваю работу.
Адзначаецца, што гэта адна з самых смяротных паводак у ЗША за апошнія дзесяцігоддзі. Вада ў рэках уздымалася з высокай хуткасцю і затапіла невялікія гарады, многія людзі проста не паспявалі ратавацца. Дзясяткі чалавек усё яшчэ лічацца прапаўшымі без вестак, а цэлыя раёны апынуліся пад вадой.
Паводле даных прэс-службы кіраўніка ААН, генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш "у вялікім смутку" з-за гібелі людзей. Ён выказаў шчырыя спачуванні сем'ям загінулых і салідарнасць з усімі, каго закранула бедства, а таксама з народам Тэхаса і ўрадам ЗША.
Віцэ-губернатар Тэхаса Дэн Патрык прызнаў, што жыцці маглі быць выратаваны, калі б уздоўж ракі былі сірэны апавяшчэння аб паводцы. Ён таксама дадаў, што такія сірэны павінны быць устаноўлены да наступнага лета. Чыноўнікі акругі Кер раней разглядалі магчымасць іх устаноўкі, але адмовіліся з-за высокай цаны.
Трамп 6 ліпеня ўвёў рэжым надзвычайнай сітуацыі ў акрузе Кер штата Тэхас. Прэзідэнт ЗША раней заяўляў, што 11 ліпеня плануе наведаць пацярпелы ад паводкі штат.-0-