Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 снежня 2021, 16:29

Новым канцлерам Аўстрыі стаў Карл Нехамер

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аўстрыі Александэр Ван дэр Белен сёння прывёў да прысягі новага канцлера рэспублікі Карла Нехамера, паведамляе выданне Kronen Zeitung.

Былы кіраўнік МУС Аўстрыі Карл Нехамер змяніў на гэтай пасадзе Александэра Шаленберга, які пасля сваёй адстаўкі зноў узначаліў МЗС краіны. Удакладняецца, што новым кіраўніком МУС Аўстрыі стаў былы другі старшыня парламента Герхард Карнер.

Як паведамляе ТАСС, перастаноўкі ва ўрадзе Аўстрыі адбыліся ў выніку аб'яўленага 2 снежня адыходу Себасцьяна Курца з пасады лідара Аўстрыйскай народнай партыі і палітыкі ў цэлым. Да гэтага, у кастрычніку 2021 года, ён быў вымушаны пакінуць пасаду канцлера з-за праводзімага ў адносінах да яго расследавання па падазрэнні ў саўдзельніцтве ў хабарніцтве і злоўжыванні даверам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі