Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 красавіка 2019, 11:20

Новы ўзрыў прагрымеў у Шры-Ланцы

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Шры-Ланцы ўчынены новы ўзрыў, паведамляе мясцовы партал News first.

Прэс-сакратар паліцыі Руван Гунаскеара заявіў, што ўзрыў прагрымеў у горадзе Пугода. Падрабязнасці інцыдэнту пакуль невядомыя.

Між тым упраўленне грамадзянскай авіяцыі Шры-Ланкі адклікала ўсе дазволы на выкарыстанне беспілотнікаў у краіне. Гэта рашэнне прынята ў сувязі з існуючай пагрозай тэрактаў.

21 красавіка ў гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа ў Шры-Ланцы прагрымелі восем узрываў, у тым ліку ў цэрквах у час велікодных службаў і атэлях. У выніку тэрактаў загінулі 359 чалавек, больш як 500 паранены. Сярод загінулых 39 іншаземцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі