Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 верасня 2021, 15:14

Новы Арлеан увёў каменданцкую гадзіну для прадухілення злачыннасці ў абясточаным горадзе

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У абясточаным пасля ўрагану "Іда" Новым Арлеане (штат Луізіяна) увялі каменданцкую гадзіну ў цёмны час сутак. Гэта мера павінна прадухіліць рост злачыннасці ў час адсутнасці электрычнасці, паведамляе Deutsche Welle.

"Я падпісала распараджэнне аб увядзенні каменданцкай гадзіны ў горадзе, якое ўступае ў сілу неадкладна для ўсіх жыхароў з 20.00 да 6.00", - паведаміла сёння мэр Новага Арлеана Латоя Кантрэл на сваёй старонцы ў Twitter.

Як растлумачыла мэр, мера ўводзіцца для прадухілення злачыннасці. Ураган вывеў са строю сістэму электразабеспячэння Новага Арлеана, агарнуўшы цемрай горад у начны час. Мясцовая паліцыя ўжо арыштавала некалькі чалавек за крадзяжы.

Улады горада спадзяюцца, што электразабеспячэнне ўдасца аднавіць ужо сёння вечарам. Латоя Кантрэл падкрэсліла, што гэта не азначае хуткага вяртання ўсяго 400-тысячнага горада да нармальнага жыцця. У першую чаргу электрасілкаванне будзе пададзена ў аб'екты крытычнай інфраструктуры - бальніцы і экстранныя службы.

Як паведамляе тэлекампанія NBC, сама меней шэсць чалавек сталі ахвярамі ўрагану "Іда", які абрушыўся 29 жніўня на ўзбярэжжа Мексіканскага заліва. Мясцовыя ўлады назвалі цыклон самым магутным у гісторыі рэгіёна з 1850 года. У прэс-службе Белага дома паведамілі, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн распарадзіўся прадаставіць федэральную дапамогу ўладам штата Луізіяна з-за ўрагану "Іда", прызнага значным стыхійным бедствам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі