Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 красавіка 2022, 16:29

Новак: цэны на энергарэсурсы могуць абнавіць максімумы пры абмежаванні паставак з Расіі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на энергарэсурсы - нафту, газ, вугаль - могуць абнавіць гістарычныя максімумы ў выпадку фізічнага абмежавання паставак з Расіі, напісаў віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак у артыкуле для часопіса "Энергетическая политика", паведамляе ТАСС.

"Падкрэслю, што ў цяперашняй сітуацыі нават не дзеянні, а толькі заявы аб спыненні паставак энергарэсурсаў з Расіі прыводзяць да ўсплёску цэн на сусветных рынках. Калі ж свет сутыкнецца не з гіпатэтычнымі, а з фізічнымі буйнымі абмежаваннямі, цэны на асноўныя віды паліва могуць значна перасягнуць ужо дасягнутыя гістарычныя максімумы", - адзначыў ён.

Паводле слоў Аляксандра Новака, высокая валацільнасць і небывалы ўзлёт цэн на энергетычныя рэсурсы сталі імгненнай рэакцыяй на нявызначанасць, выкліканую антырасійскімі санкцыямі. У выніку ў сакавіку за лічаныя гадзіны да рэкордных значэнняў узняліся цэны на ўсе асноўныя энерганосьбіты, падкрэсліў віцэ-прэм'ер РФ.

На піку кошт газу дасягаў амаль $4 тыс. за кубаметр, нафта набліжалася да адзнакі $140 за бараль, вугаль прадаваўся па $460 за тону. "І эксперты ўпэўнены, што гэта не мяжа. Сёння сусветныя энергетычныя рынкі прадаўжаюць знаходзіцца ў нявызначаным стане", - дадаў Аляксандр Новак.

Краіны ЕС наўрад ці змогуць цалкам замяніць нафту і газ з Расіі ў перспектыве 5-10 гадоў. Без расійскіх энергарэсурсаў гаварыць аб гарантыі энергабяспекі Еўропы немагчыма, лічыць Аляксандр Новак.

Паводле яго слоў, доля паставак нафты ў краіны ЕС з Расіі дасягае 30 працэнтаў, газу - 40 працэнтаў, а доля расійскага вугалю ў агульным імпарце Еўропы складае прыкладна траціну ўсіх закупак. "Калі казаць аб магчымых пастаўшчыках вугалю ў Еўропу, то стаўка можа быць зроблена на краіны Паўднёвай Амерыкі і Паўднёвай Афрыкі, але, на думку экспертаў, ім будзе складана забяспечыць прымальную цану з-за значных лагістычных выдаткаў і высокага попыту", - адзначыў ён.

На ролю вядучых пастаўшчыкоў газу ў Еўропу узамен Расіі прэтэндуюць амерыканскія вытворцы ЗПГ, якія маюць намер заняць значную долю еўрапейскага рынку. "Але тут ёсць шэраг важных нюансаў. Адсутнасць неабходнай інфраструктуры для прыёму ЗПГ не дасць магчымасці нарасціць пастаўкі хутка", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.

Аляксандр Новак таксама расказаў аб пераводзе плацяжоў за расійскі газ у рублі. Паводле яго слоў, такія меры выкліканы жаданнем Расіі атрымаць стапрацэнтную гарантыю аплаты, адзначыў віцэ-прэм'ер. "Пры гэтым для пакупнікоў умовы застаюцца максімальна камфортнымі. З пераводам разлікаў за газ у рублі ўжо згадзіліся некалькі пакупнікоў, чакаем рашэння ад астатніх імпарцёраў", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі