Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 снежня 2021, 15:22

Новая Зеландыя мае намер стаць свабоднай ад курэння краінай

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Новай Зеландыі ўвядуць закон, які забароніць продаж тытуню маладому пакаленню, паведамляе партал Axios.

"Для асоб, якім на момант уступлення закона ў сілу будзе 14 гадоў, будзе немагчыма калі-небудзь законна купіць тытунь", - сказала намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Айшы Верал. Паводле яе слоў, курэнне з'яўляецца асноўнай прычынай смяротнасці ў Новай Зеландыі, а рак выяўляецца ў кожнага чацвёртага курца.

Новы закон дасць магчымасць Новай Зеландыі стаць краінай, якая зможа пазбавіцца ад тытунёвай прадукцыі.

Законапраект прадставяць у 2022 годзе ў парламенце, дзе Лейбарысцкая партыя прэм'ера краіны мае аднапартыйную большасць. Такім чынам, у наступным годзе, згодна з планам, уступіць у сілу правіла адносна ўзросту пакупнікоў цыгарэт.

Таксама адзначаецца, што колькасць магазінаў, якім дазволена прадаваць цыгарэты, будзе скарочана прыкладна з 8 тыс. да менш як 500.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі