Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 ліпеня 2022, 13:14

Нямецкія прадпрыемствы вымушаны спыняць вытворчасць з-за высокіх цэн на газ

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Германіі ўсё большай колькасці прадпрыемстваў даводзіцца скарачаць або зусім спыняць вытворчасць у сувязі з павышэннем цэн на газ, паведамляе ТАСС са спасылкай на новую справаздачу Гандлёва-прамысловай палаты ФРГ (DIHK).

DIHK прааналізавала дзейнасць 3,5 тыс. прадпрыемстваў у розных галінах. Даныя паказалі, што 16 працэнтаў прадпрыемстваў былі вымушаны скараціць сваю вытворчасць або збіраюцца гэта зрабіць з-за высокіх цэн на энерганосьбіты. Пры гэтым 63 працэнты кампаній лічаць, што рост цэн на электрычнасць і газ ставяць пад пагрозу канкурэнтаздольнасць краіны.

Прэзідэнт DIHK Петэр Адрыян адзначыў, што гэтыя лічбы выклікаюць трывогу. "Многім кампаніям застаецца толькі закрыцца або перанесці вытворчасць у іншыя месцы", - сказаў ён, дадаўшы, што цяпер скарачэнне спажывання газу ў прамысловасці адбываецца не дзякуючы мерам, накіраваным на павышэнне энергаэфектыўнасці, а за кошт адключэння абсталявання.

Раней прадстаўнік Асацыяцыі хімічнай прамысловасці ФРГ Ёрг Ротэрмель заявіў, што дэфіцыт газу ў краіне можа прывесці да таго, што будзе спынена вытворчасць некаторых тавараў. Пры гэтым пакуль газасховішчы ў Германіі запоўнены на 65,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі