Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 чэрвеня 2022, 14:09

Нямецкія аграрыі папярэдзілі аб далейшым росце цэн на прадукцыю для спажыўцоў

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Асацыяцыі нямецкіх фермераў Іаахім Руквід папярэдзіў аб тым, што рост цэн для спажыўцоў будзе прадаўжацца на фоне падзей вакол Украіны і павышэння кошту энерганосьбітаў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Passauer Neue Presse.

Паводле слоў Руквіда, падзеі ва Украіне аказваюць вялікі ўплыў на сельскую гаспадарку ў ФРГ, што потым адбіваецца і на спажыўцах.

"Цэны на энерганосьбіты выраслі ўдвая, цэны на ўгнаенні, асабліва азотныя, у сярэднім павялічыліся ў чатыры разы, і кармы каштуюць даражэй", - падкрэсліў кіраўнік асацыяцыі. Пры гэтым ён адзначыў, што ўзросшыя затраты з боку вытворцаў яшчэ не ўсе ўлічаны ў цане, у сувязі з чым, на яго думку, цэны для спажыўцоў будуць расці і далей.

Руквід таксама дадаў, што неабходна ўдзяліць шмат увагі газазабеспячэнню сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці. "Нам патрэбны газ у сектары ўгнаенняў, каб мець магчымасць вырабляць азот. Калі мы не атрымаем для яго газ, у кароткатэрміновай перспектыве ўраджайнасць знізіцца на 30-40 працэнтаў у залежнасці ад культур", - сказаў ён, адзначыўшы пры гэтым, што на гэты момант пастаўкі прадуктаў харчавання гарантаваны да першага квартала 2023 года, аднак рабіць далейшыя прагнозы пакуль складана.

Раней паведамлялася, што ў сярэднім рост цэн на прадукты харчавання дасягнуў у Германіі 6,2 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі