Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2023, 13:08

Нямецкі дэпутат абвінаваціў Шольца ў парушэнні пасляваенных прынцыпаў з-за паставак танкаў Украіне

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутат Бундэстага ад нямецкай партыі "Альтэрнатыва для Германіі" Петр Быстрон абвінаваціў канцлера Олафа Шольца ў "выкідванні за борт" пасляваенных мірных прынцыпаў у сувязі з прынятым рашэннем аб перадачы Кіеву танкаў Leopard 2. Аб гэтым піша газета "Известия".

На пасяджэнні ў Бундэстагу 25 студзеня паміж Быстронам і Шольцам разгарэлася дыскусія. "Вы толькі што парушылі ўсе прынцыпы пасляваеннай палітыкі Германіі. Лозунг "ніколі больш" азначаў адмову ад паставак зброі на тэрыторыю ваенных канфліктаў. Гэта быў асноватворны тэзіс", - звярнуўся да Шольца дэпутат. Ён таксама заявіў, што Олаф Шольц увойдзе ў гісторыю, як канцлер, які "растаптаў гэту спадчыну".

Паводле слоў Быстрона, жыхары ФРГ не разумеюць, чаму канцлер "ідзе супраць людзей" і не выконвае сваю перадвыбарную праграму. Дэпутат перакананы, што нават калі такія рашэнні прымаюцца дзеля Украіны, то 14 танкаў не змогуць ніякім чынам паўплываць на сітуацыю.

Олаф Шольц у адказ заявіў, што сітуацыя ва Украіне вымусіла яго адступіць ад гэтага прынцыпу пасляваеннай палітыкі краіны. Кіраўніцтва ФРГ, паводле яго слоў, прадоўжыць сачыць за тым, каб Паўночнаатлантычны альянс не стаў непасрэдным удзельнікам канфлікту. Пры гэтым канцлер падкрэсліў, што Кіеў і ў будучым можа разлічваць на падтрымку Захаду.

Раней паведамлялася, што 25 студзеня ўлады Германіі пацвердзілі рашэнне аб адпраўцы Украіне танкаў Leopard 2. Таксама Берлін дазволіць іншым краінам, якія маюць у распараджэнні гэту бранятэхніку, пры жаданні адправіць яе ўкраінскім ваенным.

Шэраг нямецкіх палітыкаў пасля прыняцця гэтага рашэння выступілі з крытыкай у адрас урада Германіі. У прыватнасці, сустаршыня нямецкай партыі "Альтэрнатыва для Германіі" Ціна Хрупала заявіў, што рашэнне аб адпраўцы Кіеву танкаў Leopard 2 вядзе да трэцяй сусветнай вайны. Уначы 25 студзеня ў Мюнхене сотні жыхароў выйшлі на акцыю пратэсту з заклікам спыніць пастаўку танкаў і ўзбраення Кіеву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі