ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 1 кастрычніка 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 чэрвеня 2022, 10:42

Нямецкі блогер: тэзіс аб тым, што ЕС і Германія перамогуць Расію ў эканамічнай вайне, у корані няправільны

Фота з архіва
Фота з архіва

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўны тэзіс аб тым, што ЕС і Германія перамогуць Расію ў гэтай эканамічнай вайне, у корані няправільны. Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў нямецкі блогер Герт Евен Унгар.

"Наш міністр эканомікі Роберт Хабек настройвае грамадзян Германіі на тое, што ўзровень жыцця, узровень дабрабыту будзе зніжацца. Асноўны тэзіс аб тым, што ЕС і Германія перамогуць Расію ў гэтай эканамічнай вайне, у корані няправільны. Паколькі зыходныя перадумовы моцна адрозніваюцца. Расія багатая на свае рэсурсы, у яе ёсць не толькі нафта і газ, але і рэдкія металы, уран. Расія, як і Беларусь, вырабляе паўфабрыкаты, мінеральныя ўгнаенні, на якія ёсць попыт ва ўсім свеце", - сказаў Герт Евен Унгар.

Ён дадаў, што Германія абсалютна не сыравінная краіна, яна залежыць не толькі ад імпарту энерганосьбітаў, але і ад імпарту белай бляхі, сталі і іншага. "Нічога з гэтага мы самі не вырабляем. Нямецкай эканоміцы тэрмінова патрэбны гэтыя прадукты і па самай выгаднай цане. Інакш ні аб якой канкурэнтаздольнасці Германіі не можа быць і размовы. Прадстаўнікі бізнесу настойліва рэкамендуюць кіраўніцтву краіны не ўводзіць новыя абмежаванні на пастаўку гэтых рэсурсаў. Асабліва гэта датычыцца паставак газу. Гэта пытанне не знята з парадку дня. Прадаўжаюцца спрэчкі аб увядзенні эмбарга на расійскі газ", - адзначыў блогер.

Герт Евен Унгар звярнуў увагу, што прадстаўнікі нямецкай эканомікі папярэджваюць, што гэты крок прывядзе да значных і непапраўных наступстваў. "Паводле слоў экспертаў, газавае эмбарга ў адносінах да Расійскай Федэрацыі нанясе такі ўрон эканоміцы, што яна яшчэ доўга не зможа адысці, і што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі ні аб якім развіцці эканомікі не можа быць і размовы", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі