ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 чэрвеня 2019, 11:12

Нікаля Сарказі паўстане перад судом па справе аб карупцыі

Нікаля Сарказі. Фота   EPA  -  EFE
Нікаля Сарказі. Фота EPA-EFE

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі паўстане перад судом па справе аб карупцыі. Яго абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і подкупе, паведамляе Euronews.

Паводле версіі следства, экс-прэзідэнт Францыі пры пасрэдніцтве свайго адваката Цьеры Эрзога спрабаваў атрымаць сакрэтную інфармацыю аб справе адносна фінансавання перадвыбарнай кампаніі ў 2007 годзе з боку ўладальніцы шматмільярднага капіталу і кампаніі L'Oreal Ліліян Бетанкур. Нікаля Сарказі спрабаваў атрымаць гэтыя звесткі з дапамогай адваката ў пракурора Жыльбера Азібера, абяцаючы яму за гэта прэстыжную пасаду ў Манака.

У 2013 годзе Нікаля Сарказі быў апраўданы па абвінавачанні ў тым, што ён скарыстаўся грашыма Ліліян Бетанкур, паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle. Аднак тэлефонныя перагаворы паміж экс-кіраўніком Францыі і яго адвакатам, якія былі перахоплены органамі юстыцыі ў рамках расследавання іншай справы, далі магчымасць следству атрымаць новыя доказы супраць экс-прэзідэнта.

Сам Нікаля Сарказі абвяргае выстаўленыя ў яго адрас абвінавачанні. Касацыйны суд Парыжа адхіліў яго хадайніцтва аб адмене перадачы ў суд гэтай справы. Дата пачатку судовага працэсу пакуль невядома.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі