Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 студзеня 2024, 13:00

NHK: улады Японіі апасаюцца за жыццё людзей, якія знаходзяцца ў эвакуацыйных цэнтрах пасля землетрасення 

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Японіі апасаюцца, што цяперашнія ўмовы ў эвакуацыйных цэнтрах уяўляюць сур’ёзную пагрозу для здароўя людзей, якія знаходзяцца там пасля разбуральнага землетрасення на паўвостраве Нота, паведамляе тэлеканал NHK.

Адзначаецца, што па стане на 14 студзеня водазабеспячэнне і электразабеспячэнне па-ранейшаму адсутнічалі ў сотнях эвакуацыйных цэнтраў, у якіх пражывалі больш за 19 тыс. чалавек. Стала вядома, што 13 эвакуіраваных памерлі ад раптоўнай або хранічнай хваробы пасля знаходжання ў часовым прытулку. Некаторыя былі дастаўлены ў бальніцы пасля пагаршэння здароўя, у тым ліку ў выніку заражэння інфекцыйнымі хваробамі. Каб прадухіліць яшчэ больш смярцей, звязаных са стыхійным бедствам, мясцовыя ўлады працуюць над перасяленнем тых, хто выжыў, у лепшыя ўмовы пражывання ў прэфектуры Ісікава і іншых прэфектурах.

Адзначаецца, што сярод пражываючых у эвакуацыйных цэнтрах, ёсць і пажылыя людзі і тыя, хто мае патрэбу ў спецыялізаваным доглядзе. Міністэрства аховы здароўя Японіі заявіла, што пачне накіроўваць у Ісікаву з іншых часцей краіны спецыяльных работнікаў па доглядзе, паколькі пасля землетрасення ў прэфектуры назіраецца недахоп такога персаналу.

11 студзеня ў японскай прэфектуры Ісікава была зафіксавана серыя магутных землетрасенняў. Магнітуда самага моцнага з іх склала 7,6. Яно стала самым магутным для рэгіёна паўвострава Нота з 1885 года.

Усяго землетрасенне забрала жыцці сама меней 221 чалавека, яшчэ 22 чалавекі да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак, іх пошукі прадаўжаюцца. Каля 500 чалавек у розных населеных пунктах застаюцца адрэзанымі ад камунікацый з-за заблакіраваных дарог.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі