Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 кастрычніка 2019, 16:08

Невядомы ўчыніў узброенае нападзенне на паліцэйскі ўчастак у Парыжы

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узброены нажом чалавек учыніў нападзенне на паліцэйскі ўчастак у Парыжы. Як мінімум два паліцэйскія атрымалі раненні, паведамляе французскі тэлеканал BFM.

Інцыдэнт адбыўся сёння каля 13.30 па мясцовым часе на востраве Сітэ. Удакладняецца, што адзін з паліцэйскіх атрымаў цяжкія раненні. Злачынца застрэлілі.

Матывы злачынства і іншыя падрабязнасці ЧП пакуль не паведамляюцца. Станцыя метро Cite ў сувязі з інцыдэнтам закрыта. На месца накіроўваюцца міністр унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастанер, а таксама прадстаўнікі пракуратуры Парыжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі