Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 сакавіка 2021, 17:24

Нетаньяху заявіў пра перамогу над каранавірусам у Ізраілі

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што краіна атрымала перамагу над каранавірусам. Аб гэтым паведамляе газета The Times of Israel.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, пакончыць з пандэміяй удалося дзякуючы хуткай і эфектыўнай кампаніі вакцынацыі ў краіне. Адзначаецца, што грамадзянам нейкі час яшчэ давядзецца насіць маскі.

"Ізраіль стаў першай краінай у свеце, якая пакончыла з каранавірусам. Маючы пры сабе зялёны пашпарт, грамадзяне змогуць хадзіць у рэстараны, у тэатры, на спартыўныя мерапрыемствы", - адзначыў Біньямін Нетаньяху, расказваючы пра новую сістэму Green Pass, якая дасць магчымасць вакцынаваным грамадзянам наведваць любыя мерапрыемствы.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ўлады спадзяюцца вакцынаваць усё дарослае насельніцтва Ізраіля да канца сакавіка і цалкам адкрыць краіну да красавіка.

"Раней Ізраіль быў вядомы як краіна стартапаў, з сённяшняга дня мы смела можам называць сябе нацыяй вакцынацыі. Мы даём прыклад для ўсяго свету і вельмі гэтым ганарымся", - сказаў Біньямін Нетаньяху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі