Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 снежня 2020, 20:00

Названы кошт расійскай вакцыны ад каранавіруса

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана расійскай вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V" складзе менш за $10 за дозу. Аб гэтым у час спецыяльнай сесіі Генасамблеі ААН расказаў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ) Кірыл Дзмітрыеў, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Кірыла Дзмітрыева, расійская вакцына будзе адной з самых танных у параўнанні з іншымі. Плануецца, што "Спадарожнік V" будзе пастаўлены ва ўсе краіны па аднолькавай цане.

Кірыл Дзмітрыеў таксама заявіў, што РФПІ можа пачаць вытворчасць вакцыны "Спадарожнік V" у Егіпце і Нігерыі.

"Спадарожнік-V" - першая ў свеце зарэгістраваная вакцына ад каранавіруса. Цяпер яна праходзіць пострэгістрацыйныя выпрабаванні, у якіх толькі ў Расіі прымаюць удзел 40 тыс. дабравольцаў. Клінічныя выпрабаванні прэпарату, акрамя Расіі, таксама праходзяць у Беларусі, Бразіліі, Індыі і ААЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі