Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лютага 2022, 09:54

Названы галоўныя сімптомы новага падвіду амікрон-штама ВА.2

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брытанскія вучоныя назвалі высокую тэмпературу, бесперапынны кашаль, страту альбо змяненне нюху і смакавых рэцэптараў асноўнымі сімптомамі новага падвіду штама амікрон каранавіруса BA.2. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Daily Express.

Пры выяўленні пералічаных сімптомаў рэкамендуецца звярнуцца да ўрача, здаць тэст на каранавірус. Калі рэзультат тэсту станоўчы, то неабходна пайсці на пяцідзённую самаізаляцыю, адзначае газета.

21 студзеня медыцынскія ўлады Вялікабрытаніі выявілі ў краіне новы падвід амікрон-штама каранавіруса BA.2, які, паводле папярэдніх аналізаў, распаўсюджваецца з яшчэ больш высокай хуткасцю. Тады паведамлялася, што ў краіне зафіксавалі 426 выпадкаў інфіцыравання новым штамам, з іх 146 прыпадаюць на Лондан, яшчэ 97 выпадкаў - на рэгіён Паўднёва-Усходняя Англія.

Адзначалася, што ўпершыню заражэнне разнавіднасцю BA.2 адбылося ў Вялікабрытаніі 6 снежня 2021 года. На гэтым фоне штаму быў прысвоены статус "вывучаемы варыянт". Калі рост захваральнасці прадоўжыцца, то BA.2 рызыкуе быць класіфікаваны як "выклікаючы трывогу варыянт", да гэтай катэгорыі ў каралеўстве адносяцца штамы амікрон, дэльта, альфа, гама і бэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі