Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2020, 17:47

Назначаны новы выканаўчы дырэктар "Еўрабачання"

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Марцін Остэрдаль назначаны новым выканаўчым дырэктарам міжнародных конкурсаў песні "Еўрабачанне" і "Дзіцячае Еўрабачанне", паведамляе Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU).

Марцін Остэрдаль пачне ўдзельнічаць у арганізацыі форуму ў красавіку, а выконваць абавязкі выканаўчага дырэктара пасля 65-га конкурсу "Еўрабачанне", які адбудзецца з 12 па 16 мая ў Ратэрдаме. На гэтай пасадзе ён зменіць Ёна Ола Санда, які кіраваў конкурсам 10 гадоў.

Марцін Остэрдаль - тэлевізійны менеджар з 20-гадовым вопытам работы. У 2013 і 2016 гадах быў выканаўчым прадзюсарам "Еўрабачання", калі агляд праходзіў у шведскіх гарадах Мальме і Стакгольме. Таксама ён быў праграмным дырэктарам і кіраваў забаўляльнымі і спартыўнымі праграмамі шведскай грамадскай тэлевяшчальнай арганізацыі STV, працаваў над цырымоніяй уручэння Нобелеўскай прэміі і вяселлем шведскай кронпрынцэсы Вікторыі ў 2010 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі