Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лістапада 2019, 19:12

Назначаны новы прэм'ер-міністр Кувейта

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эмір Кувейта шэйх Сабах аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах назначыў міністра замежных спраў Сабаха Халіда ас-Сабаха новым прэм'ер-міністрам краіны, паведамляе Reuters.

Назначаны прэм'ер павінен вызначыць кандыдатуры на пасады міністраў урада і прадставіць іх на зацвярджэнне кіраўніку дзяржавы. Раней кувейцкі лідар прапанаваў выконваючаму абавязкі прэм'ер-міністра шэйху Джаберу аль-Мубараку аль-Хамаду ас-Сабаху сфарміраваць новы кабінет, але ён без растлумачэння прычын адхіліў прапанову.

14 лістапада ўрад Кувейта падаў у адстаўку, кувейцкі лідар даручыў міністрам выконваць свае абавязкі да фарміравання новага кабінета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі