Сцяг Нядзеля, 26 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 студзеня 2024, 16:07

Наўседа заявіў аб наяўнасці на Захадзе стомленасці ад канфлікту ва Украіне

Фота Unsplash
Фота Unsplash
19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў аб наяўнасці ў заходніх краінах стомленасці ад украінскага канфлікту. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Я магу сабе ўявіць, што некаторыя наступствы гэтай вайны, такія як рост цэн на энерганосьбіты, могуць аказаць негатыўны ўплыў на паводзіны людзей. Магчыма, ёсць стомленасць у заходніх грамадствах", - сказаў літоўскі лідар у інтэрв’ю іспанскаму выданню El Mundo.

Наўседа таксама пракаменціраваў контрнаступленне УСУ, якое не прынесла жаданых вынікаў. "Што датычыцца адсутнасці поспехаў украінскіх сіл, то гэта часткова наша віна", - адзначыў ён.

Гаворачы аб выдзяленні дапамогі ЕС Кіеву, прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што гэта рашэнне павінна быць прынята на саміце ЕС 1 лютага. "Я ўсё яшчэ веру, што магчыма дабіцца, каб Венгрыя далучылася, і дасягнуць кансэнсусу адносна фінансавай падтрымкі, але калі гэтага не адбудзецца, ёсць варыянт зрабіць гэта 26 краінам", - сказаў Наўседа.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі