Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 лютага 2019, 16:55

НАТА і Македонія падпісалі пратакол аб уступленні ў альянс

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАТА і Рэспубліка Паўночная Македонія падпісалі пратакол аб уступленні краіны ў альянс, паведамляе Euronews.

Падпісанне дакумента адбылося сёння ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі. Згодна з працэдурай Македонія афіцыйна стане 30-м членам НАТА пасля таго, як пратакол ратыфікуюць усе дзяржавы - члены альянсу, а таксама афіцыйны Скоп'е.

Генсакратар НАТА Енс Столтэнберг паведаміў, што наступны саміт альянсу адбудзецца ў снежні ў Лондане.

Раней паведамлялася, што дзеля ўступлення ў НАТА і ЕС Македонія ўнесла папраўкі ў канстытуцыю аб перайменаванні краіны з Рэспублікі Македонія на Рэспубліку Паўночная Македонія. Такое рашэнне было прадыктавана шматгадовай спрэчкай з Грэцыяй, дзе адна з абласцей таксама мае назву Македонія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі